Разделы сайта

Главная

Архив новостей

26.09.2022

Тыдзень роднай мовы

    З 19 па 23 верасня ва ўстанове адукацыі прайшоў Тыдзень роднай мовы "Як ты дорага мне, мая родная мова!".

    У рамках Тыдня праведзены цікавыя разнастайныя мерапрыемствы: акцыі, экскурсіі, віктарыны, выкананне песень з сурдаперакладам, стварэнне інтэрактыўнага воблака слоў.

    Праведзеныя заняткі сведчаць пра сістэму работы настаўнікаў. Прымяняемыя метады, прыемы і тэхналогіі, аптымальны выбар зместу матэрыялу, прадуманасць этапаў заняткаў адпавядала індывідуальным асаблівасцям класаў.

    На мерапрыемствах разгледжаны пытанні, звязаныя з ведамі імен беларускіх вучоных, паэтаў, пісьменнікаў, мастакоў, з гісторыяй прадметаў. Прад'яўляліся заданні на логіку і інтуіцыю, практычныя задачы, якія маюць сувязь з іншымі вучэбнымі прадметамі. Заданні былі пазнавальныя, садзейнічалі развіццю лагічнага мыслення і выхавання інтарэсу да роднай мовы.

    Мерапрыемствы неслі пазнавальную інфармацыю, садзейнічалі развіццю камунікатыўнай культуры вучняў і педагогаў, развівалі іх творчую актыўнасць.